Песен на сайте 244 535
За сегодня 373
Длительность: 4:18
Размер: 9.98 Mb
Битрейт: 320 kbps
Отзывов: 0
Дата релиза: 27-03-2024
Прослушано: 0
0
Poki скачать песню на нашем портале в хорошем качестве бесплатно. Чтобы удостоверится в том, что Вы загружаете качественную музыку стоит воспользоваться кнопкой для прослушивания песни - Слушать онлайн, а после уже наслаждаться ним на своем устройстве. Желаем Вам приятного прослушивания песни BRUTTO - Poki 2017 года в mp3.

Текст песни Poki

Я заўсёды з павагай ставіўся да прафэсійнага спорту,
Верачы ў тайны сэнс гэтай нябеснай фізры,
У магію гетраў і маек, цяжкіх ад салёнага поту,
Разбітых фізіяномій, што паказваюць па тэлевізары. Дзеці працоўных, якія жывуць на спальных раёнах,
Зьбіраючыся на пустках за чорнымі цеплатрасамі,
Кожны вечар гуляюць ад абароны,
Вытоптваючы траву кітайскімі адыдасамі. Кожны з тых мальцаў хацеў бы стаць нармальным баксэрам
І падпісаць кантракт на баі дзе-небудзь у штатах.
Заваліш пару кубінцаў, зробісься мільянэрам.
І ганарары прасаджваеш, гуляючы на аўтаматах. Зробісься чэмпіёнам, каб гэтыя ўсе прыдуркі
Здымалі сабе на мабілы тваё ўзнагароджаньне.
Штомесяц адлічваеш грошы для дзіцячых прытулкаў,
Ніколі не забываючы аб сацыяльным паходжаньні. Перамагаеш дэпрэсію мэдычнымі прэпаратамі.
Сьпіш з пакаёўкамі, ладзіш мардабой з рэпартэрамі.
Пляжыш усё барахло, прынесенае спэкулянтамі,
І заліваесься ў ложку залатою мадэраю. Бінтуеш запясьці. Бяз морфію не засынае рокі.
Нібы золата ў рэках, шукаеш снатворнае ў венах.
І, стаўшы пад грушу, б’еш яе, б’еш да запамарокі,
Нібы гэта яна вінавата ў тваіх праблемах.
Комментарии:
Ваше Имя:
Ваш E-Mail:
Введите два слова, показанных на изображении: *
Добавить комментарий
Сейчас играет